Спорт

«Мінск» стартуе ў розыгрышы Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе 

Фота з архіва 7 чэрвеня, Мінск . Спартсмены «Мінска» прымуць старт у розыгрышы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў па пляжным футболе,
У партугальскім Назарэ ў першым паядынку папярэдняй групы H чэмпіёны Беларусі сустрэнуцца з нямецкім клубам «Біч Роялс». У другім туры 8 чэрвеня «Мінск» згуляе з французскім «Манпелье», а 9 чэрвеня завершыць першы этап матчам з фінскім «Хобі». Пасля групавой стадыі ў 1/8 фіналу выйдуць непасрэдна пераможцы дзевяці квартэтаў, а таксама пяць лепшых каманд, якія зоймуць другія месцы. Астатнія чатыры другія каманды ў фармаце плэй-оф будуць змагацца за дзве астатнія пуцёўкі ў топ-16.
Галоўны трэнер «Мінска» Дзмітрый Камзолаў адзначыў, што спачатку перад камандай стаіць задача паспяхова выступіць на групавым этапе і прайсці ў наступны раўнд спаборніцтваў.
У папярэднім сезоне тагачасны чэмпіён Беларусі магілёўскі ЦАР заваяваў бронзавыя ўзнагароды Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, адолеўшы ў гульні за трэцяе месца іспанскую «Марбелью» ў серыі пасляматчавых пенальці. Пераможцамі сталі футбалісты італьянскай «Катаніі», якія перамаглі ў вырашальным паядынку ізраільскі «Кфар» з вынікам 6:1. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»