Спорт

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі чатыры залатыя медалі ў стартавы дзень Кубка мацнейшых

Аляксей Каткавец. Фота з архіва 3 ліпеня, Мінск . Беларускія спартсмены выйгралі 11 медалёў у першы дзень міжнароднага турніру па лёгкай атлетыцы «Кубак мацнейшых спартсменаў»,
Спаборніцтвы прымае падмаскоўны Жукоўскі. 3 ліпеня лёгкаатлеты разыгралі 14 камплектаў узнагарод, беларусы заваявалі па чатыры залатыя і сярэбраныя медалі, а таксама тры бронзавыя. Перамогу ў мужчынскім кіданні кап’я з кідком на 83,94 м атрымаў Аляксей Каткавец, у жанчын далей за ўсіх снарад адправіла Таццяна Халадовіч (59,24 м). У бегу на 400 м у дзяўчат лепшы рэзультат паказала Кацярына Жываева (51,91 сек), а на мужчынскай стаметроўцы першынстваваў Максім Грабарэнка (10,29 сек).
Другія месцы ў сваіх дысцыплінах занялі Мікіта Жыгар (100 м), Дзмітрый Савін (1500 м), Аліна Нікіценка (кіданне дыска) і Настасся Дрозд (скачкі ў даўжыню), якой да золата не хапіла аднаго сантыметра. Бронзавымі прызёрамі сталі Арцём Калачоў (1500 м), Яніна Луцэнка (100 м) і Аляксандра Хільмановіч (400 м з бар’ерамі).
4 ліпеня на Кубку мацнейшых спартсменаў у Жукоўскім адбудуцца 15 фіналаў, у заключны дзень міжнароднага турніру па лёгкай атлетыцы вызначацца пераможцы ў 11 відах праграмы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»