Хакеісты «Металурга» двойчы за два дні ў гасцях перамаглі «Юнацтва»
4 кастрычніка, Мінск . Сталічнае «Юнацтва» прадоўжыла серыю паражэнняў у рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі,
У нядзельным паядынку ў «Чыжоўка-Арэне» мінчане ўступілі жлобінскаму «Металургу» з лікам 1:4. Дубль за дзеючых чэмпіёнаў аформіў лепшы снайпер экстралігі Юрый Верамеенка, у актыве якога дзесяць шайбаў у дзесяці гульнях.


3 кастрычніка «Юнацтва» дома прайграла «Металургу» з аналагічным рэзультатам. Самы тытулаваны клуб Беларусі пацярпеў ужо сем паражэнняў запар і апусціўся на апошняе, 14-е месца турнірнай табліцы. 






Фота Сяргея Шэлега






