Грамадства

Акцыя «Моладзь за бяспеку» стартавала ў Беларусі 

Фота з архіва Навіны сюжэта «Маладзёжная палітыка Беларусі » Калектыў БЧ у 2026 годзе папоўнілі больш за тысячу маладых спецыялістаў «Сустрэча стала сапраўдным матыватарам». Першай госцяй праекта «Жанчына.by» ў ГрДУ стала Вольга Чупрыс 5 кастрычніка, Мінск . У Беларусі стартавала акцыя «Моладзь за бяспеку», яна прадоўжыцца па 16 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

Як адзначылі ў ведамстве, акцыя мае важныя і высакародныя мэты: папулярызацыя прафесіі ратавальніка, навучанне падрастаючага пакалення правілам бяспекі і аказанне рэальнай дапамогі тым, каму яна неабходна.

У цэнтры ўвагі — клопат аб старэйшым пакаленні. Работнікі МНС разам з актывістамі маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных наведваюць пажылых людзей, дапамагаюць ім па гаспадарцы, наводзяць парадак у дварах, устанаўліваюць і правяраюць пажарныя апавяшчальнікі. Таксама ў фокусе — навучанне ў новым фармаце: для школьнікаў і моладзі падрыхтаваны захапляючыя квесты, інтэрактыўныя віктарыны, майстар-класы па асновах бяспекі жыццядзейнасці і яркія святы бяспекі, дзе тэорыя лёгка ператвараецца ў карысныя навыкі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»