Грамадства

Малавоблачна і без ападкаў будзе 28 жніўня ў Беларусі

27 жніўня, Мінск . Якое надвор’е будзе ў Беларусі 28 жніўня, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе малавоблачна і без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, месцамі — ад плюс 3 да плюс 5. Днём будзе 19-24 градусы вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»