Масавыя пратэсты і пагромы ў Францыі: паліцыя затрымала больш за 2 тыс. чалавек
Фота Reuters 18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі паліцыя затрымала больш за 2 тыс. удзельнікаў няўзгодненых маніфестацый, для разгону дэманстрантаў праваахоўнікі некалькі разоў прымянялі слёзатачывы газ. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал BFMTV.
Міністр унутраных спраў Францыі паведаміў пра больш як 2 тыс. затрыманых чалавек па ўсёй краіне і паабяцаў, што ўлады прадоўжаць праследаванне тых, хто ўдзельнічаў у пагромах і грабяжах. У Парыжы паліцыя некалькі разоў прымяняла шумавыя гранаты і слёзатачывы газ для разгону дэманстрантаў.
Па ўсёй Францыі прайшлі масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць росту цэн на паліва і зніжэння пакупніцкай здольнасці насельніцтва. Паводле ацэнак арганізатараў, у іх удзельнічалі 800 тыс. чалавек, але МУС налічыла 550 тыс. У некалькіх гарадах адбыліся сутычкі з паліцэйскімі і пагромы магазінаў.-0-





