У свеце

Пашынян пракаменціраваў пытанне правядзення рэферэндуму па выбары паміж ЕЭАС і ЕС

Нікол Пашынян. Фота Global Look Press 1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пракаменціраваў пытанне арганізацыі ў краіне рэферэндуму па выбары паміж ЕАЭС і ЕС. Яго відэазварот па гэтым пытанні апублікавала агенцтва «Арменпрэс». 

«Пакуль Арменія афіцыйна не падасць заяўку на членства ў Еўрапейскім саюзе або не наблізіцца да атрымання статусу кандыдата ў ЕС, правядзенне любога рэферэндуму было б нелагічным», — прыводзіць яго словы агенцтва Mediamax.

Таксама прэм’ер-міністр Арменіі сказаў: «Арменія наладжвае новыя адносіны з Расіяй. Я ўпэўнены, што мы даб’ёмся ў гэтым поспеху, у тым ліку таму, што нашы адносіны з Расіяй адкрытыя і шчырыя». 

Раней, 29 мая, лідары Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана ў сумеснай заяве выступілі за правядзенне ў магчыма кароткія тэрміны ў Арменіі агульнанацыянальнага рэферэндуму аб уступленні гэтай краіны ў Еўрасаюз або знаходжанні ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС). Таксама ў сумеснай заяве адзначалася, што даклад аб магчымых наступствах прыпынення ў адносінах да Арменіі дагавора аб ЕАЭС будзе прадстаўлены на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў снежні 2026 года.

Дэпутаты парламента Арменіі 26 сакавіка 2025 года ў ходзе другога чытання прынялі закон аб пачатку працэсу ўступлення рэспублікі ў ЕС. Прэм’ер-міністр Арменіі адзначаў, што гэта не будзе азначаць аўтаматычнага запуску працэсу далучэння Ерэвана да супольнасці, паколькі гэта пытанне патрабуе вынясення на рэферэндум. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў гаварыў, што Арменіі давядзецца выбіраць паміж ЕАЭС і ЕС, таму што «дзве сістэмы не спалучаюцца, гэта розныя аперацыйныя сістэмы».

Арменія афіцыйна стала членам ЕАЭС 2 студзеня 2015 года, падпісаўшы дагавор 10 кастрычніка 2014 года ў Мінску. Краіна стала паўнапраўным удзельнікам саюза, інтэграваўшыся ў адзіную мытную і эканамічную прастору. Арменія прыняла на сябе шэраг абавязацельстваў, якія ўключаюць у тым ліку ўдзел у фарміраванні і рэалізацыі адзінай эканамічнай палітыкі. У рамках ЕАЭС гарманізуюцца тэхнічныя стандарты, ажыццяўляецца свабодны рух тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»