Верталёт разбіўся ў Саудаўскай Аравіі, загінулі 14 чалавек
Фота АР 28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 14 чалавек загінулі ў выніку крушэння верталёта саудаўскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco на ўсходзе каралеўства. Аб гэтым інфармуе Саудаўскае агенцтва друку са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве энергетыкі, піша ТАСС.
Як паведамляецца, верталёт пацярпеў крушэнне ў нядзелю, 28 чэрвеня, у горадзе Рас-Танура. Загінулі ўсе 14 чалавек, якія знаходзіліся на борце, — усе яны падданыя Саудаўскай Аравіі, праінфармавала крыніца.
Пачата расследаванне для ўстанаўлення прычын авіякатастрофы.
Горад Рас-Танура размешчаны на ўзбярэжжы Персідскага заліва, тут знаходзіцца нафтаперапрацоўчы комплекс Saudi Aramco, а таксама буйнейшы ў свеце марскі тэрмінал па адгрузцы нафты.-0-






