У свеце
Трамп заявіў аб размове з Пуціным
Фота ТАСС і АР 10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, паведамляе РІА Навіны.
Паводле слоў кіраўніка Белага дома, размова была паспяховай.
Трамп расказаў аб дамоўленасці з Пуціным аб маштабных пастаўках расійскага дызпаліва ў ЗША і на сусветны рынак, дзякуючы чаму, на яго думку, цэны на дызель рэкордна знізяцца. Ён адзначыў, што Расія гатова паставіць у ЗША 300 тыс.т дызелю.-0-






