Мінск разглядае атаку ўкраінскага БПЛА на аўтамабіль з беларускай як наўмысную
Фота з архіва 9 кастрычніка, Мінск . У Міністэрства замежных спраў быў выкліканы часовы павераны ў справах Украіны ў Беларусі, прычынай стала атака ўкраінскага беспілотніка на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй у Бранскай вобласці. Аб гэтым журналістам заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Руслан Варанкоў,
У выніку атакі ўкраінскага БПЛА цяжкае калецтва было нанесена грамадзянцы Беларусі.
«Прыналежнасць аўтамабіля была відавочнай, і ў беларускага боку ёсць падставы разглядаць атаку як наўмысную. Украінскі бок перасцераглі ад паўтарэння падобных дзеянняў. Падкрэслена, што адказнасць за іх наступствы поўнасцю кладзецца на ўлады Украіны. Беларусь захоўвае за сабой права на адэкватныя меры рэагавання», — падкрэсліў Руслан Варанкоў.
Украінскаму дыпламату была ўручана нота пратэсту, у якой адзначана, што Кіеў ужо раней папярэджваўся аб недапушчальнасці такіх дзеянняў. «Баларускі бок заклікаў спыніць правакацыі, якія вядуць да эскалацыі», — канстатаваў Руслан Варанкоў.
Як паведамлялася, грамадзянка Беларусі атрымала цяжкія раненні ў выніку атакі БПЛА на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй 8 кастрычніка ў Бранскай вобласці Расіі. З-за атрыманых цяжкіх раненняў жанчыне спатрэбілася хірургічнае ўмяшанне, якое ўключае ампутацыю канечнасцей. Пацярпелай была аказана медыцынская дапамога ў поўным аб’ёме.





