У Беларусі зацвердзілі аб’ём рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі на 2027 год
Фота з архіва 24 лістапада, Мінск . У Беларусі ўстаноўлены аб’ёмы рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі на 2027 год. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Аб’ём рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі ў 2027 годзе па краіне складзе 3,5 млн куб.м.
Савет Міністраў штогод вызначае аб’ёмы рэалізацыі драўніны на пні па-за біржавымі таргамі з разліковай лесасекі юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку з мэтай забеспячэння асобных катэгорый спажыўцоў, у тым ліку фізічных асоб, дзелавой драўнінай у нарыхтаваным выглядзе.






