Эканоміка

У гаспадарках Гродзенскай вобласці завяршаюць уборку буракоў і кукурузы на зерне

Фота з архіва 24 лістапада, Гродна . У гаспадарках Гродзеншчыны ўбралі буракі з 99,6% плошчаў, якія падлягаюць уборцы, і кукурузу на зерне з 99% плошчаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.
У гаспадарках рэгіёна ўборка цукровых буракоў і кукурузы выйшла на фінішную прамую. Як расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, буракі ўбраны на 30 138 га з 30 243 запланаваных (99,6%). Аграрыі сабралі больш за 1,96 млн т караняплодаў. Сярэдняя ўраджайнасць у гэтым сезоне складае 653 ц/га, што на 12 га вышэй за мінулагодні. На буракапункты ўжо вывезена больш за 1,68 млн т.
Адначасова на палях рэгіёна актыўна вядзецца ўборка кукурузы. У гаспадарках кукуруза на зерне ўбрана на 50 398 га з 50 675 га, якія падлягаюць уборцы, — гэта 99% ад плана. Намалочана 533 736 т зерня кукурузы. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае 106 ц/га, што прыкметна вышэй за мінулагодні паказчык на аналагічную дату (89 ц/га).
Таксама ў рэгіёне актыўна ідзе нарыхтоўка кансерваванага збожжа — усяго нарыхтавана 116 049 т, у тым ліку 115 259 т зерня кукурузы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»