Каля 1,5 тыс. камбайнаў будуць задзейнічаны на ўборачнай у Мінскай вобласці
Фота з архіва 22 чэрвеня, Мінск . Падрыхтоўку да будучага жніва і сяўбы азімых культур абмеркавалі на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама. Аб гэтым паведамілі ў яго прэс-службе.
Пасяўная плошча збожжавых і зернебабовых культур у Мінскай вобласці складае больш за паўмільёна гектараў.
Перад аграрыямі старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка паставіў задачу — перасягнуць рэзультат 2025 года і выйсці на 3 млн т збожжа з улікам кукурузы і рапсу.
Усяго на ўборачнай будзе задзейнічана амаль 1,5 тыс. камбайнаў. Такой колькасці тэхнікі дастаткова для ўборкі плошчаў у агратэхнічныя тэрміны.
Цяпер у гаспадарках рэгіёна вядуцца работы па касьбе траў, нарыхтоўцы кармоў, рамонце тэхнікі і інвентару.
Сяўба азімага рапсу запланавана на плошчы ў памеры амаль 120 тыс. га.






