Мокры снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 25 лістапада
25 лістапада, Мінск . У Беларусі на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца, месцамі — наліпанне мокрага снегу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Днём месцамі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY.






