Грамадства

Ратыфікацыю дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве з КНДР адобрылі ў Савеце Рэспублікі

Фота з архіва 24 лістапада, Мінск . На пасяджэнні Савета Рэспублікі быў адобраны законапраект «Аб ратыфікацыі Дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай»,
Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж краінамі быў падпісаны ў Пхеньяне 26 сакавіка 2026 года ў час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. «Палажэнні дагавора фарміруюць прававую базу для развіцця палітычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама ахопліваюць ключавыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарных галінах. У прыватнасці, прадугледжваецца ўзаемадзеянне ў сферы гандлю, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, спорту, культуры і турызму», — адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў. Асобныя артыкулы дагавора рэгулююць пытанні рэгіянальнага ўзаемадзеяння, узаемных паездак грамадзян, развіцця дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння ў галіне барацьбы са злачыннасцю, аховы навакольнага асяроддзя і пераадолення наступстваў стыхійных бедстваў.
Фота Андрэя Сіняўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»