Грамадства

Як часта павінны праводзіцца пасяджэнні УНС і хто можа іх склікаць?

Фота з архіва Навіны сюжэта «30 фактаў аб УНС » Ад стратэгіі развіцця да бяспекі краіны. Разбіраем ключавыя кампетэнцыі УНС Падтрыманае народам рашэнне. Як УНС атрымаў асаблівы канстытуцыйны статус 24 лістапада, Мінск . Пасля рэферэндуму 2022 года ў заканадаўстве быў замацаваны парадак правядзення пасяджэнняў Усебеларускага народнага сходу. У сувязі з 30-гадовым юбілеем УНС БЕЛТА прапануе ўспомніць гісторыю аднаго з важнейшых органаў палітычнай сістэмы Беларусі. 30 гадоў, 30 фактаў, 30 публікацый — агенцтва падрыхтавала серыю матэрыялаў аб сходзе, у якіх раскажа пра станаўленне вышэйшага органа народаўладдзя і яго сучаснай ролі ў жыцці нашай краіны.

Факт 19. Тэрмін паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу — пяць гадоў

Паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу чарговага склікання пачынаюцца з дня яго першага пасяджэння і заканчваюцца ў дзень адкрыцця першага пасяджэння УНС новага склікання. Пасяджэнні сходу склікаюцца яго Старшынёй. Пры гэтым першае пасяджэнне УНС новага склікання адкрывае і да выбрання Старшыні вядзе старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі або яго намеснік.

Пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу праводзяцца не радзей як адзін раз у год (да змяненняў Канстытуцыі — раз у пяць гадоў). УНС можа быць скліканы на пазачарговае пасяджэнне па ініцыятыве Прэзідэнта, Прэзідыума УНС, абедзвюх палат Нацыянальнага сходу (сумесным рашэннем), а таксама па ініцыятыве не менш як 150 тыс. грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права.

Усебеларускі народны сход — вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Беларусі, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Пасяджэнне УНС у канстытуцыйным статусе з 2024 года праходзіць штогод. Трэцяе пасяджэнне VII УНС пройдзе ў Мінску 17-18 снежня 2026 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»