Грамадства

«Белэнерга»: 185 аварыйных брыгад ліквідуюць наступствы цыклону ў трох абласцях

Фота з архіва 22 жніўня, Мінск . У Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях 185 аварыйных брыгад энергетыкаў устараняюць наступствы цыклону «Прыска», паведамілі ў ДВА «Белэнерга».

Сёння па Беларусі праходзіць цыклон «Прыска» з дажджамі і навальніцамі. Шквалісты вецер валіць дрэвы, у тым ліку на лініі электраперадачы, з-за чаго адбываюцца збоі з электраэнергіяй.

«У Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай абласцях уведзены асаблівы рэжым работы. У гэтых рэгіёнах ва ўстараненні наступстваў непагоды задзейнічаны 185 аварыйных брыгад і 220 адзінак тэхнікі. Работы значна ўскладнены з-за мноства паваленых на ЛЭП дрэў і галін. Паводле даных на 15.00 перабоі ў электразабеспячэнні зафіксаваны ў 148 населеных пунктах», — праінфармавалі ў «Белэнерга».

Энергетыкі прымаюць усе магчымыя меры для правядзення аднаўленчых работ у максімальна сціслыя тэрміны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»