Грамадства

Пілотны праект па ўкараненні электронных бальнічных плануюць запусціць у Беларусі ў 2027 годзе 

Фота з архіва 14 чэрвеня, Мінск . У Беларусі ў 2027 годзе плануюць запусціць пілотны праект па ўкараненні электронных лісткоў непрацаздольнасці. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказаў дырэктар РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Аляксей Шчарбінскі, .

«З 2027 года плануецца запуск пілотнага праекта (па ўкараненні электронных бальнічных. — Заўвага БЕЛТА) для таго, каб выключыць усе непатрэбныя дзеянні з боку пацыента і медыцынскіх работнікаў. У самой сістэме адзначаецца факт завяршэння хваробы і ідзе аўтаматычнае накіраванне ва ўсе патрэбныя структуры», — расказаў Аляксей Шчарбінскі.

Ён таксама адзначыў, што плануецца пілотны праект па кіраванні чэргамі пацыентаў, які таксама будзе запушчаны ў 2027 годзе. «Будуць відаць ўсе месцы на тую ці іншую кансультацыю», — падкрэсліў дырэктар РНПЦ.

Таксама ў эфіры тэлеканала ўказалі на тое, што спецыялісты ўжо вызначылі пералік форм, якія поўнасцю стануць электроннымі да канца гэтага года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»