Палітыка

Сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі пройдзе ў Гомелі 

Фота з архіва 24 лістапада, Мінск . У Гомелі 24-25 лістапада пад кіраўніцтвам міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова адбудзецца сумеснае пасяджэнне калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Удзельнікі падвядуць вынікі выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2024-2026 гады і падпішуць новую — на 2027-2029 гады. Па выніках пасяджэння таксама будуць прыняты Пастанова калегій і План кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2027 год.
На палях пасяджэння кіраўнікі двух ведамстваў правядуць двухбаковыя сустрэчы ў розных фарматах. Акрамя таго, запланаваны мемарыяльна-культурныя мерапрыемствы. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»