Грамадства

Прадстаўнікі тургаліны Кыргызстана азнаёміліся з магчымасцямі адпачынку ў Беларусі 

Фота з архіва 25 лістапада, Мінск . Беларусь і Кыргызстан плануюць павялічыць узаемны турпаток. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме па выніках круглага стала з прадстаўнікамі турыстычнай галіны дзвюх краін.

На сустрэчы з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбола Султанбаева прадстаўнікі турбізнесу абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб турыстычных праграмах, якія рэалізуюцца, а таксама ўнеслі прапановы па павелічэнні ўзаемнага турпатоку.

Бакі канстатавалі наяўнасць вялікага патэнцыялу для пашырэння ўзаемнай прысутнасці на турыстычных рынках, таксама з улікам развіцця інфраструктуры сферы гасціннасці.

З 20 па 24 лістапада кыргызская дэлегацыя, у якую таксама ўвайшлі прадстаўнікі Дзяржаўнага агенцтва па развіцці турызму пры Кабінеце міністраў Кыргызстана і Фонду падтрымкі развіцця турызму Кыргызстана, удзельнічалі ў азнаямленчым туры па Беларусі, арганізаваным Нацыянальным агенцтвам па турызме.

Прадстаўнікі тургаліны азнаёміліся з магчымасцямі для адпачынку і аздараўлення, экскурсійнымі маршрутамі, аб’ектамі прамысловага і экалагічнага турызму ў Мінску, Мінскай і Віцебскай абласцях і іншымі перспектыўнымі маршрутамі для кыргызскіх турыстаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»