Эканоміка

У ЕАЭС праводзяць работу па ўзаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу

Фота з архіва 2 кастрычніка, Мінск . У ЕАЭС праводзяць работу па ўзаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу, на гэты момант рэалізуецца пілотны праект паміж Баларуссю і Расіяй. Аб гэтым расказаў журналістам член Калегіі (міністр) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Максім Ермаловіч,

«У ЕАЭС дастаткова развітая сістэма ўзаемадзеяння краін у галіне дзяржаўных закупак. Вельмі актыўна развіваецца лічбавізацыя гэтых працэсаў. Яна дае значны эфект за кошт таго, што з’яўляецца большая колькасць удзельнікаў. Напрыклад, у Казахстане лічбавізацыя прывяла да сярэдняга павелічэння колькасці ўдзельнікаў у канкурэнтных закупках у два разы. Гэта значыць лічбавізацыя дазваляе ўзмацніць канкурэнцыю пры правядзенні дзяржаўных закупак, што павінна весці да зніжэння цэн і павышэння эфектыўнасці бюджэтных расходаў», — сказаў Максім Ермаловіч.

«Аднак у працэсе лічбавізацыі ўзнікаюць і пэўныя цяжкасці. «Дыстанцыйны ўдзел у дзяржзакупках з боку і заказчыка, і пастаўшчыка звязаны з падпісаннем дакументаў электронным лічбавым подпісам. Гэта праблема з’явілася дастаткова нядаўна. Калі раней прымалі дакументы ў папяровым выглядзе поруч з электроннымі, то цяпер пераходзяць толькі на электронны фармат. І крытычна важна, пакуль ідзе гэты пераходны перыяд, стварыць сістэму ўзаемнага прызнання электроннага лічбавага подпісу, чым і займаецца Еўразійская эканамічная камісія. Перад намі стаіць задача забяспечыць узаемнае прызнанне ЭЛП усімі пяццю краінамі. З-за тэхнічных цяжкасцей гэта аказалася дастаткова праблематычным», — адзначыў міністр ЕЭК. 

Пілотны праект вырашана рэалізаваць паміж Беларуссю і Расіяй. «Сёння дзве нашы краіны праз свае лічбавыя ведамствы, праз упаўнаважаныя дзяржорганы па дзяржзакупках забяспечваюць пабудову ўсёй інфраструктуры ўзаемнага прызнання электроннага лічбавага подпісу. Мы спадзяёмся, што да канца года гэты працэс завершыцца. Ёсць ужо значны прагрэс у забеспячэнні ўзаемнага прызнання ЭЛП і пабудовы адпаведных бізнес-працэсаў. Застаецца шэраг тэхнічных пытанняў — як абараніць гэта ўзаемадзеянне, як абараніць каналы сувязі. Гэта не такая простая задача, таму мы чакаем, што з удзелам ЕЭК і ўпаўнаважаных органаў бакоў знойдзецца рашэнне, якое зробіць гэтыя каналы бяспечнымі і для пастаўшчыкоў, і для заказчыкаў», — праінфармаваў Максім Ермаловіч.

Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»