Манеўраная група Брэсцкай пагрангрупы на маршы адбіла атакі ўмоўнага праціўніка ў час праверкі боегатоўнасці
16 лістапада, Брэст . Манеўраная група Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага 16 лістапада ажыццявіла 30-кіламетровы марш у час раптоўнай праверкі органаў пагранічнай службы, якая праводзіцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы,
У час праверкі Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі манеўраная група Брэсцкай пагрангрупы прыведзена ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці. Спецпадраздзяленню паступіла задача ажыццявіць марш у раён вучэбнага палігона. Тэхніка рухалася па некалькіх маршрутах: не адзінай калонай, а з інтэрвалам. На шляху ваеннаслужачыя пераадольвалі розныя перашкоды.
Задума праверкі брэсцкім пагранічнікам невядомая. Усе ўводныя паступаюць у рэжыме рэальнага часу. У прыватнасці, у раёне Брэсцкай крэпасці было імітавана мініраванне маста праз раку Мухавец. Імітацыю міны выявіў баявы разведдазор і выклікаў на месца піратэхнічную групу. У час ажыццяўлення маршу правяраючымі былі дадзены яшчэ такія ўводныя: практычна адпрацавана скідванне з квадракоптараў, а таксама імітацыя выбуху, напады на транспартныя сродкі. Асабовы састаў адпрацаваў контрзасадныя мерапрыемствы, а пры нападзенні на транспартныя сродкі — спешванне і вядзенне агню па БПЛА з наяўнага стралковага ўзбраення.
«Ваеннаслужачыя праявілі зладжаныя дзеянні. Адпрацавалі ўсе элементы, як, у прынцыпе, мы адпрацоўвалі на трэніроўках», — адзначыў начальнік манеўранай групы Брэсцкай пагрангрупы.
На вучэбным палігоне пагранічнікі прыступілі да выканання кантрольных заняткаў па агнявой падрыхтоўцы: практыкаванняў па стральбе з пісталета Макарава, аўтамата Калашнікава і групавой зброі. Акрамя гэтага, правяраючыя ацэняць дзеянні па нейтралізацыі дыверсійных груп, узровень агнявой, фізічнай і тактычнай падрыхтоўкі.
«Мы гатовы выканаць любыя задачы, у любы час, у любой абстаноўцы. У манеўранай групе трэніроўкі праводзяцца штодзень. Кожны ваеннаслужачы адпрацоўвае заняткі па тактычнай падрыхтоўцы, удасканальваем агнявую вывучку і фізічную падрыхтаванасць. Для нас такія праверкі не з’яўляюцца нечаканасцю», — падкрэсліў начальнік манеўранай групы.
У абучэнні пагранічнікі выкарыстоўваюць вопыт сучасных ваенных канфліктаў. Акцэнт на занятках робяць на практычную накіраванасць, каб эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы. «Неабходна ведаць усе нюансы вядзення бою, пачынаючы ад тактычнай падрыхтоўкі і заканчваючы інжынернай падрыхтоўкай. Кожны ваеннаслужачы павінен умець не толькі перамяшчацца па полі бою, але і замініраваць/размініраваць мясцовасць, ведаць тапаграфію і дасканала валодаць сваёй зброяй», – падагульніў начальнік манеўранай групы Брэсцкай пагранічнай групы.

Фота Віялеты Южаковай





