Дзе можна праверыць бяспеку дзіцячага лагера ў Беларусі, расказаў эксперт
Фота з архіва Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» «Зубраня» гэтым летам прыме на аздараўленне каля 300 дзяцей з-за мяжы Якія спецыяльнасці ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў топе па прахадных балах? 17 чэрвеня, Мінск . Дзе праверыць бяспеку дзіцячага лагера ў Беларусі, расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага центра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
Меры бяспекі ў дзіцячых лагерах — ключавое пытанне для бацькоў. Перад пачаткам сезона сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва вывучае гатоўнасць лагераў да сезона. Загарадныя лагеры былі прыняты да 25 мая і ўнесены ў спецыяльны рэестр, які працуе ўжо другі год. Бацькі могуць на сайце цэнтра праверыць, ці ўнесены лагер у рэестр — гэты спіс размешчаны на ўкладцы «Выхаваўча-аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры, гатовыя да работы ў перыяд летніх канікулаў 2025/2026 навучальнага года».
«Пры прыёмцы камісія рабочай групы выязджала на месца і правярала ўсю базу: пажарную бяспеку, санітарныя патрабаванні, псіхалагічны клімат, прапускны рэжым, бяспеку дзіцячых пляцовак і шмат іншага. Ацэньвалася ўкамплектаванасць персаналам: медыцынскія работнікі, харчаблок, выхавальнікі. Правяраліся гульнявыя пакоі, арганізацыя вольнага часу, узгодненыя з мясцовай адміністрацыяй праграмы. Паралельна ў перыяд летняй кампаніі праводзіцца прафілактычны маніторынг усімі ведамаснымі службамі», — растлумачыў Аляксандр Цай.
Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктара Доўнара, кожны год выяўляюцца нядобрасумленныя прыватныя структуры, якія арганізуюць стыхійныя лагеры на базе катэджаў або аграсядзіб, не ўнесеныя ў рэестр. «Якасць паслуг у такіх месцах сумніўная, бяспека дзяцей пад загрозай. Такія лагеры штогод ліквідуюць, іх становіцца менш. Бацькам важна правяраць рэестр перад аплатай», — падкрэсліў ён.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту






