Палітыка

Рыжанкоў і намеснік кіраўніка МЗС КНДР абмеркавалі адкрыццё пасольства і бязвіз 

Кім Сон Ген і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС 25 верасня, Мінск . Беларусь і КНДР абмеркавалі далейшыя захады па развіцці двухбаковых адносін. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з намеснікам міністра замежных спраў КНДР Кім Сон Генам, якая адбылася 24 верасня на палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

«Бакі адзначылі якасна новы ўзровень, на які выйшлі адносіны паміж Беларуссю і КНДР за апошні год. Падкрэслілі, што іх трывалую аснову складаюць дружалюбныя і даверныя адносіны паміж лідарамі дзвюх краін», — адзначылі ў прэс-службе.

Субяседнікі разгледзелі, як рэалізуюцца дамоўленасці, якія былі дасягнуты па выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР у сакавіку 2026 года і знайшлі адлюстраванне ў канкрэтных праектах.

Асаблівую ўвагу дыпламаты ўдзялілі пытанням адкрыцця пасольства Беларусі ў Пхеньяне і далейшай работы сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Бакі дамовіліся актывізаваць намаганні па завяршэнні работы над пагадненнем аб бязвізавых паездках для грамадзян дзвюх краін, а таксама дамовіліся прадаўжаць узаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»