Спорт

Канькабежац Галавацюк перамог на дыстанцыі 1000 м на этапе Кубка свету ў дывізіёне В

Ігнат Галавацюк. Фота Мінспорту 13 лістапада, Мінск . Беларускія спартсмены пачалі выступленні на першым этапе Кубка свету па канькабежным спорце 2026/27 у сталіцы Кітая Пекіне,

На дыстанцыі 1000 м у мужчын лепшым у дывізіёне В стаў наш Ігнат Галавацюк. Беларус паказаў рэзультат 1 мін. 09,31 сек., апярэдзіўшы ў тым ліку прызёра Алімпійскіх гульняў і чэмпіёна свету канадца Ларана Дзюброя. З улікам забегу ў групе А Ігнат аказаўся 13-м сярод 46 канькабежцаў. З рэкордам катка перамог кітаец Нін Чжун’янь (1:07,43).

У гэтым жа відзе праграмы ў жанчын наша Ганна Дамарацкая заняла 14-е месца ў дывізіёне В (і 33-е сярод усіх 43 дзяўчат). Таксама ў другой па значнасці падгрупе на дыстанцыі 5000 м Ягор Дамарацкі стаў дзясятым (і 25-м сярод усіх 44 удзельнікаў). Перамогі атрымалі галандка Энджэл Далеман (1 км) і чэх Метадэй Ілек (5 км).

Марына Зуева па выніках забегаў на 3000 м размясцілася на дзявятым радку ў дывізіёне А. З улікам рэзультатаў абедзвюх падгруп час беларускі аказаўся 11-м сярод 39 дзяўчат, залатую ўзнагароду ўзяла нарвежка Рагне Віклунд. Яшчэ адна наша спартсменка Кацярына Гагіева ў агульнай табліцы стала 24-й.

Першы этап Кубка свету па канькабежным спорце ў Пекіне прадоўжыцца па 15 лістапада. У суботу мужчыны і жанчыны вызначаць прызёраў на дыстанцыях 500 і 1500 м.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»