Беларусы Семаненка і Коваль прымуць удзел у чэмпіянаце свету па фехтаванні ў Ганконгу
Фота з архіва 22 ліпеня, Мінск . У Ганконгу стартаваў чэмпіянат свету па фехтаванні 2026 года з удзелам беларускіх спартсменаў,
На галоўны старт сезона заявіліся два прадстаўнікі Беларусі — шпажыст Марк Семаненка і шабліст Сцяпан Коваль. На мінулагоднім чэмпіянаце свету Семаненка спыніўся за крок ад медаля: дайшоў да чвэрцьфіналу, дзе пацярпеў няўдачу толькі на вырашальным уколе. Спаборніцтвы шпажыстаў пройдуць 23 ліпеня.
У пачатку чэрвеня бягучага года Сцяпан Коваль стаў першым беларусам, які заваяваў золата на дамашнім чэмпіянаце Саюзнай дзяржавы — Кубку мацнейшых спартсменаў. За медалі планетарнага форуму ў фехтаванні на шаблях ён пазмагаецца 24 ліпеня. Усяго турнір у Ганконгу сабраў амаль паўтары тысячы атлетаў са 114 краін.




