Стралкі з Беларусі выйгралі восем медалёў турніру Гран-пры ISSF у Казахстане
Фота з архіва 27 кастрычніка, Мінск . Беларусы заваявалі восем медалёў на міжнародным турніры серыі Гран-пры ISSF па кулявой стральбе ў казахстанскім Шымкенце,
У заключны дзень турніру прайшлі спаборніцтвы па стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў з трох пастаў корпуса. Сярод мужчын трэці рэзультат паказаў Арсеній Ліванцоў, які прывязе з Шымкента чатыры медалі (1-1-2). У дзяўчат на месцах з чацвёртага па шостае размясціліся нашы Дар’я Чупрыс, Лізавета Гаўрыленка і Ніколь Курылёнак.
Усяго на этапе Гран-пры ISSF беларускія стралкі заваявалі восем узнагарод (2-3-3). Удзел у турніры прынялі больш за 200 спартсменаў з 14 краін. Старт у Казахстане быў апошнім этапам падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па кулявой стральбе 2026 года, які пройдзе ў сталіцы Катара г.Доха з 1 па 14 лістапада.






