Валейбалісты «Сталіцы» выйгралі ўсе матчы ў суцяшальным раўндзе Кубка Расіі
Фота з архіва vcminsk.com 25 верасня, Мінск . «Сталіца» пераможнай серыяй завяршыла выступленні ў Кубку Расіі па валейболе 2027 года сярод мужчынскіх каманд,
На першым папярэднім этапе турніру разам з беларусамі выступілі 11 клубаў другога па рангу дывізіёна расійскага валейбола — Вышэйшай лігі «А». У наступны круг прабіліся чатыры лепшыя каманды, «Сталіца» ў іх лік не ўвайшла, прайграўшы два матчы з трох на групавым этапе.
Астатнія восем клубаў у суцяшальным раўндзе былі падзелены на два квартэты, паядынкі з удзелам мінчан прайшлі ў Раменскім. У сваім пуле беларускія валейбалісты перамаглі мясцовы ЦСКА (3:0), «Дагестан» з Махачкалы (3:0) і маскоўскі «Энергабуд» (3:2).
На мінулым тыдні «Сталіца» з дзвюх перамог стартавала ў розыгрышы Кубка Беларусі, забяспечыць праходжанне ў снежаньскі «фінал чатырох» мінчане ўжо могуць у пачатку кастрычніка. Першыя матчы мужчынскага чэмпіянату краіны па валейболе 2026/27 пройдуць 16 кастрычніка.





