Беларуска Цярэня заваявала серабро ЧС-U23 па барацьбе, Дземчанка выйшла ў фінал
Ксенія Цярэня. Фота Мінспорту 16 кастрычніка, Мінск . Беларуская спартсменка Ксенія Цярэня стала сярэбраным прызёрам маладзёжнага чэмпіянату свету па барацьбе, які праходзіць у ЗША,
У фінальным паядынку спаборніцтваў у вагавой катэгорыі да 68 кг Ксенія ўступіла расіянцы Аліне Шаўчэнка. Раней на чэмпіянаце свету ў Лас-Вегасе беларуска перамагла польку Караліну Дамашук (9:4), венесуэлку Гілберы Гарсію Франка (11:7) і японку Рэй Хосіна (4:0). Цярэня таксама з’яўляецца двухразовай чэмпіёнкай Еўропы сярод моладзі і прызёрам пяршынстваў планеты U17 і U20.
Фіналісткай планетарнага форуму-U23 стала Арына Дземчанка (да 57 кг) — на дыване ў ЗША наша спартсменка адолела равесніц з Канады, Нарвегіі і Японіі. У схватцы за золата ў ноч на 17 кастрычніка Арына сустрэнецца са шведкай Ціндрай Дальмір. Яшчэ адна беларуска Яна Траццяк (да 62 кг) выступіць у суцяшальным турніры, для выхаду ў схватку за бронзу трэба прайсці дзвюх саперніц.




