Мінскае «Дынама» згуляе з «Шанхайскімі Драконамі» ў Санкт-Пецярбургу
Фота з архіва 12 кастрычніка, Мінск . Мінскае «Дынама» сёння правядзе другі і заключны паядынак выязной серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-26/27,
Сталічны клуб згуляе з «Шанхайскімі Драконамі», якія праводзяць дамашнія паядынкі ў Санкт-Пецярбургу. На працягу сямі апошніх матчаў мінчане чаргуюць поспехі з няўдачамі (3-4). «Шанхай» на аналагічным адрэзку здабыў шэсць перамог. У табліцы Заходняй канферэнцыі «драконы» ідуць пятымі, «зубры» — восьмымі. Сапернік апярэджвае «Дынама» на тры ачкі (17 супраць 14), правёўшы пры гэтым на тры гульні менш.
«Вельмі важна не губляць канцэнтрацыі на працягу ўсяго матча. У мінулых гульнях мы былі паспяховымі ў асобных момантах. Цяпер трэба быць уважлівымі ўсе 60 мінут і кантраляваць свае дзеянні на лёдзе. Таксама трэба папрацаваць над тым, каб ствараць больш момантаў у нападзенні», — сказаў форвард «бела-блакітных» Сэм Энас.
У бягучым сезоне каманды сустракаліся ўжо двойчы, і абодва разы больш моцнымі аказваліся прадстаўнікі Паднябеснай. 10 верасня на «Мінск-Арэне» падапечныя Сяргея Брыліна прайгралі з лікам 3:4 у авертайме, а 26 верасня на «СКА Арэне» — з рэзультатам 1:2 у асноўны час. Трэцяе ў бягучым чэмпіянаце процістаянне клубаў з Беларусі і Кітая стартуе ў 19.30.




