У свеце

ЗША часова прыпынілі экспарт боепрыпасаў саюзнікам для папаўнення ўласных арсеналаў

Фота Reuters 16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША накіроўваюць боепрыпасы, якія вырабляюць, на папаўненне ўласных арсеналаў замест іх продажу саюзнікам і маюць намер аднавіць пастаўкі пасля збірання дастатковых запасаў. Аб гэтым паведамляе ТААС.

«Апошнім часам мы проста пакідаем боепрыпасы сабе, таму што яны патрэбны нам самім. Яны павінны быць у нас. І калі мы папоўнім нашы запасы, мы зноў пачнём дазваляць нашым саюзнікам куплять іх у нас», — заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трам у інтэрв’ю тэлеканалу Newsmax.

Трамп таксама раскрытыкаваў свайго папярэдніка Джо Байдэна за аказанне Украіне ваеннай дапамогі на мільярды долараў без патрабавання аплаты. Паводле яго слоў, папярэдняя адміністрацыя перадавала Кіеву значныя аб’ёмы ўзбраення, уключаючы сістэмы Patriot і ракеты Tomahawk. 

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што пасля вяртання ў Белы дом запатрабаваў ад еўрапейскіх краін аплачваць амерыканскія ўзбраенні. «Я сказаў Еўрасаюзу: я не збіраюся нічога вам даваць. Вы павінны плаціць. У іх шмат грошай. Яны плацілі нам, а мы адпраўлялі ім боепрыпасы. І гэта працавала», — дадаў Трамп.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»