У свеце

Эстонія перакідвае элітныя войскі бліжэй да расійскай граніцы

Фота АР 5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эстонія пад выглядам нібыта актыўнай абароны перакідвае элітныя войскі бліжэй да граніцы з Расіяй, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на газету Financial Times.

«З галоўнай ваеннай базы Эстоніі ў горадзе Тапа элітныя войскі цяпер перакідваюцца на пазіцыі больш на ўсход, бліжэй да расійскай граніцы», — гаворыцца ў матэрыяле. 

Паводле даных выдання, улады Эстоніі вырашылі перайсці да стратэгіі «актыўнай абароны». Плануецца, што падраздзяленне камандзіра першай эстонскай брыгады будзе пераведзена з Тапы ў горад Йыхві, які размешчаны ўсяго за 50 км ад граніцы з Расіяй. Там будуюцца новыя маштабныя аб’екты для размяшчэння ваеннаслужачых. Акрамя таго, база, разлічаная на тысячу ваеннаслужачых, будуецца ў Нарве.

Пры гэтым самі кіраўнікі эстонскіх ваенных і разведвальных ведамстваў не лічаць, што Расія імкнецца да поўнамаштабнага канфлікту з НАТА.

Раней эстонскія СМІ паведамлялі, што ўлады рэспублікі пачалі перагаворы з шэрагам кампаній аб пастаўцы ракет вялікай далёкасці, у тым ліку тых, якія могуць запускацца з РСЗА HIMARS.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»