Грамадства

Які аб’ём пелет у год могуць вырабляць у Беларусі, расказаў эксперт 

Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» У Мінгарвыканкаме расказалі аб дзеяннях гарадскіх службаў у выпадку анамальных халадоў Якія меры прымаюць энергетыкі для засцярогі ЛЭП ад зімовай стыхіі, расказалі ў «Белэнерга»  16 кастрычніка, Мінск . Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» расказаў пра аб’ёмы вытворчасці пелет у Беларусі. Лічба можа дасягаць 900 тыс. т у год.
«На арганізацыі дзяржаўнай формы ўласнасці, у тым ліку прадпрыемствы Міністэрства лясной гаспадаркі, прыпадае 200-250 тыс. т вытворчых магутнасцей. З улікам прынятых праграмных дакументаў да 2030 года іх плануюць загрузіць на 100%», — адзначыў Віталь Крэцкі.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе у Лагойску ўвялі ў эксплуатацыю кацельню магутнасцю 10 МВт, якая працуе на пелетах. У гэтым годзе плануецца запусціць пелетныя аб’екты ў Навагрудку магутнасцю 14 МВт і Уздзе — магутнасцю 9 МВт. Энергетыкі рэалізуюць і іншыя буйныя праекты. У 2027 годзе плануецца завяршыць работы на Мінскай ЦЭЦ-5, Шабанах і Баранавічах, дзе ўстановяць абсталяванне для работы на пелетах. Паводле ацэнкі Віталя Крэцкага, спажыванне пелет толькі энергетычнымі аб’ектамі складзе не менш як 50 тыс. т у год. З улікам арганізацый ЖКГ да 2030 года агульны попыт можа наблізіцца да 200 тыс. т.
«За першае паўгоддзе спажыванне пелет склала 50 тыс. т. У 2021 годзе агульнае спажыванне было каля 20 тыс. т у год», — звярнуў увагу ён.
Асобны напрамак работы — перавод кацельняў з дроў на пелеты. Гэта дае магчымасць аўтаматызаваць працэсы і скараціць патрэбнасць у абслуговым персанале: адну дрывяную кацельню абслугоўваюць не менш як чатыры чалавекі, тады як адзін супрацоўнік можа абслугоўваць да чатырох пелетных кацельняў.
«Мы павышаем эфектыўнасць работы такіх аб’ектаў. Гэта будзе садзейнічаць павышэнню якасці і надзейнасці цеплазабеспячэння для людзей», — падкрэсліў Віталь Крэцкі.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту. 
Фота Хрысціны Аксёнавай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»