Грамадства

Ад інфармсістэм да беражлівай вытворчасці. Вядучая навуковая арганізацыя будкомплексу Беларусі адзначае 50-годдзе

Фота Мінбудархітэктуры 30 мая, Мінск . Вядучая навуковая арганізацыя будаўнічага комплексу Беларусі — ААТ «НДІ Будэканоміка» — адзначае 50-годдзе. З якімі вынікамі сустракае юбілей і што ў планах, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

Інстытут распрацоўвае стратэгічныя, праграмныя і інвестыцыйныя дакумэнты. Сярод апошніх — Стратэгія развіцця будаўнічага комплексу да 2035 года, Стратэгія развіцця прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Беларусі, Галіновая інвестыцыйная праграма прамысловасці будаўнічых матэрыялаў на перыяд да 2030 года. Акрамя таго, супрацоўнікі НДІ прымалі ўдзел у падрыхтоўцы асноўных нарматыўных прававых актаў Мінбудархітэктуры ў галіне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.

Таксама прадстаўлены новыя падыходы да вызначэння аптымальнай працягласці будаўніцтва аб’ектаў у залежнасці ад працаёмкасці, да норм затрат працы на праектныя работы для аб’ектаў рознага прызначэння. Асобны напрамак — распрацоўка методыкі па абгрунтаванні значэнняў каштарыснага кошту, навукова-тэхнічнае суправаджэнне ўкаранення механізму фарміравання кошту праектных работ і паслуг заказчыка, забудоўшчыка рэсурсным метадам.

Створаны партал budexport.by, уключаючы інтэрактыўную карту эканамічнай эфектыўнасці аказання экспарту будаўнічых паслуг на тэрыторыі федэральных акруг Расіі. Яго мэта — садзейнічанне павышэнню эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці айчынных падрадных арганізацый.

Распрацаваны методыка рэйтынгавай ацэнкі будаўнічых, праектных, інжынерных арганізацый, заказчыкаў, інфармацыйна-аналітычныя сістэмы па фарміраванні кошту ў праектнай і будаўнічай дзейнасці, бізнес-планы інвестпраектаў вядучых арганізацый будаўнічага комплексу.

«Набыты вопыт і высокі ўзровень прафесіяналізму забяспечылі магчымасць удзелу спецыялістаў у распрацоўцы Генеральнага кантракта на будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі, эканоміка-прававога суправаджэння яго выканання аж да ўводу ў эксплуатацыю. Цяпер НДІ Будэканоміка выступае ключавой арганізацыяй па разгортванні беражлівага менеджменту ў падрадных і прамысловых арганізацыях», — расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, прапрацоўваецца пытанне па стварэнні на базе інстытута Цэнтра па развіцці рабатызацыі будаўнічых працэсаў у краінах СНД. Рашэнне адобрана на пасяджэнні Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці ў кастрычніку 2025 года ў Ташкенце.

НДІ Будэканоміка створаны на базе беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута працы ў будаўніцтве Дзяржбуда СССР у канцы мая 1976 года. Інстытут з’яўляецца каардынуючай арганізацыяй Мінбудархітэктуры па пытаннях экспертызы бізнес-планаў, укаранення інструментаў беражлівай вытворчасці, іх метадалагічнага суправаджэння.

У складзе арганізацыі функцыянуюць пяць навукова-даследчых лабараторый і вучоны савет, якія ўзначальваюць спецыялісты вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Дзейнасць НДІ і яе супрацоўнікаў адзначана ганаровымі граматамі Савета Міністраў і розных міністэрстваў і ведамстваў. З 2000 года інстытут неаднаразова станавіўся пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Беларусі ў намінацыі «Арганізацыя года».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»