Панядзелак парадуе цяплом. Па паўднёвым захадзе Беларусі 28 верасня будзе да +22°С
27 верасня, Мінск . У Беларусі 28 верасня пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 4 да 10 градусаў. Днём будзе 15-20 цяпла, па паўднёвым захадзе — да 22 градусаў.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





