Грамадства

Намеснік генеральнага сакратара АДКБ: каля заходніх рубяжоў арганізацыі складваецца асабліва напружаная абстаноўка

9 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар . Каля заходніх рубяжоў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы складваецца асабліва напружаная абстаноўка. Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў у Маскве на XIX Нарадзе начальнікаў галаўных падраздзяленняў кампетэнтных органаў дзяржаў — удзельніц СНД, якія адказваюць за барацьбу з тэрарызмам, і кіраўнікоў нацыянальных структур дзяржаў — удзельніц СНД, якія забяспечваюць каардынацыю дзейнасці ў сферы процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму,  

«Паводле нашых агульных ацэнак, сітуацыя ў сферы міжнароднай бяспекі імкліва дэградуе. Страта асноватворных механізмаў стрымлівання садзейнічае канфрантацыі і нарошчванні канфліктнага патэнцыялу ва ўсіх рэгіёнах свету. Нарастае практыка сілавога вырашэння розных праблем. У гэтых умовах тэрарызм і экстрэмізм парасталі быць сродкам маргінальных груп і ўсё больш выкарыстоўваюцца некаторымі краінамі для пашырэння сваіх палітычных і эканамічных інтарэсаў. Тэрарызм усё больш інтэгруецца ў сістэму гібрыдных войнаў», — сказаў Валерый Семерыкоў.

«У зоне адказнасці арганізацыі, акрамя існуючых, з’яўляюцца новыя выклікі і пагрозы. Асабліва напружаная абстаноўка складваецца каля заходніх рубяжоў АДКБ. Асноўная пагроза ідзе ад краін так званай цывілізаванай Еўропы, якая ўпала ў рэваншысцкі і мілітарысцкі чад. Ідзе ўстойлівая тэндэнцыя росту ваенных расходаў. Вялікую небяспеку прадстаўляюць сабой заклікі да ажыццяўлення транспартнай і эканамічнай блакады Калінінграда і Прыднястроўя», — канстатаваў ён.

Па-ранейшаму высокім застаецца ўзровень канфліктнага патэнцыялу ў Каўказскім рэгіёне. «Думаю, што рост уплыву Еўрапейскага саюза, ЗША і Турцыі на краіны гэтага рэгіёна створыць яшчэ большы ачаг напружанасці», — адзначыў намеснік генеральнага сакратра АДКБ.

Паводле яго слоў, ключавым фактарам уплыву на абстаноўку ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне застаецца Афганістан, з тэрыторыі якога ідуць такія пагрозы, як тэрарызм, наркотыкі, незаконная міграцыя і распаўсюджванне радыкальных ідэй у краінах рэгіёна.

«У фармаце АДКБ створана цэласная сістэма забеспячэння бяспекі нашых дзяржаў на калектыўнай аснове. Функцыянуюць адпрацаваныя эфектыўныя практыкі па процідзеянні выклікам і пагрозам рознай накіраванасці», — рэзюмаваў Валерый Семерыкоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»