Спорт

Хакеісты мінскага «Дынама» прымуць «Сібір» на старце дамашняй серыі 

Фота з архіва 18 верасня, Мінск . Мінскія дынамаўцы сёння пачнуць другую дамашнюю серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2026/27,

Падапечныя Сяргея Брыліна да гэтага часу не парадавалі балельшчыкаў перамогай, спыніць няўдачную серыю мінчане пастараюцца ў матчы супраць «Сібіры» з Новасібірска. З першага гасцявога турнэ сезона «зубры» прывезлі толькі адно ачко, на гэты момант у сталічнага клуба чатыры паражэнні, тры балы і перадапошняе 10-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі. Перад дамашняй гульнёй са спіса траўміраваных у склад вярнуўся форвард Рэт Гарднер.

«Сібір» пачала чэмпіянат ненамнога лепш: у актыве каманды толькі адна перамога ў пяці матчах, тыя ж тры ачкі і 10-ы радок на Усходзе. У папярэднім выязным паядынку 7 верасня новасібірскі клуб з вялікім лікам прайграў «Барысу» — 1:7. Колеры каманды абараняе беларускі нападаючы Максім Сушко, які ў сезоне яшчэ не здзяйсняў рэзультатыўных дзеянняў.

У мінулай рэгулярцы «Дынама» і «Сібір» сустракаліся два разы і абмяняліся дамашнімі перамогамі, прычым на сваім лёдзе «зубры» разграмілі гасцей з лікам 7:0. У міжсезонні сапернікі сышліся ў матчы за трэцяе месца Кубка Мінска, мацнейшымі месяц таму былі дынамаўцы (4:3). Першая гульня каманд у новым сезоне стартуе на «Мінск-Арэне» ў 19.10. Паядынак будзе прысвечаны Дню народнага адзінства, што прайшоў напярэдадні.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»