У свеце

Пуцін праводзіць перагаворы з Уіткафам і Кушнерам

Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ/ ТАСС 12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праводзіць перагаворы з амерыканскімі прадстаўнікамі Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам у Маскве. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Як заявіў раней памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, Пуцін на сустрэчы з Уіткафам і Кушнерам абмяркуе пытанні, якія вядуць да ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.

Намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў са свайго боку паведаміў, што прэзідэнт РФ давядзе да прадстаўнікоў ЗША, якія прыбылі ў Маскву, расійскую пазіцыю. Ён назваў неаспрэчным той факт, што бакі рушылі наперад па выніках перагавораў у Абу-Дабі.

Вядома, што пасля наведвання Расіі Уіткаф і Кушнер накіруюцца ў Дублін, дзе сустрэнуцца з Уладзімірам Зяленскім.

Трохбаковыя перагаворы паміж Расіяй, ЗША і Украінай адбыліся 10-11 лістапада ў сталіцы ААЭ. Кансультацыі праходзілі за закрытымі дзвярыма. Іх цэнтральнай тэмай стала еўрапейская сістэма бяспекі. Адзін з галоўных вынікаў — дамоўленасць паміж Расіяй і Украінай аб маштабным абмене ваеннапалоннымі. Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф па выніках трохбаковых перагавораў выказаў надзею на набліжэнне да міру.-0- Фота ТАСС

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»