Турнір па плаванні памяці Чайкінай сабраў у Мінску больш за 400 юнакоў і дзяўчат з Беларусі і Расіі
Фота sportclub.by 24 чэрвеня, Мінск . На базе сталічнай СДЮШАР па плаванні «Бурштын» стартаваў міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза Лізы Чайкінай,
На традыцыйныя спаборніцтвы, якія праводзяцца з 1986 года, заявілася больш за 400 юнакоў і дзяўчат з Беларусі і Расіі. Нашу краіну прадставяць юныя плыўцы з Мінска, Гродна, Брэста, Пружан, Жлобіна, Веткі і Клімавіч, расійскі бок дэлегаваў каманды з Санкт-Пецярбурга, Калінінграда, Ліпецка, Архангельска, Варонежа, Барысаглебска, Сыктыўкара і Кранштата.
Удзельнікі турніру будуць спаборнічаць у трох узроставых групах: старэйшай (юнакі 2012 г.н. і дзяўчаты 2013 г.н.), сярэдняй (юнакі 2013 г.н. і дзяўчаты 2014 г.н.) і малодшай (хлопчыкі 2014 г.н. і маладзейшыя, дзяўчаты 2015 г.н. і маладзейшыя). Цырымонія адкрыцця стартуе сёння ў 15.30, фінальныя заплывы будуць праходзіць у вячэрніх праграмах з 24 па 26 чэрвеня.





