Спорт

Жаночая зборная Беларусі завершыць кваліфікацыю ЧС матчам з футбалісткамі Арменіі

Фота АБФФ 9 чэрвеня, Мінск . Жаночая зборная Беларусі правядзе заключны паядынак адборачнага турніру чэмпіянату свету 2027 года,

У намінальна дамашнім паядынку ў грузінскім Горы падапечныя Вячаслава Грыгарава сустрэнуцца з камандай Арменіі (пачатак гульні ў 20.00). Каб заняць першае месца ў кваліфікацыйнай групе C6, беларускам трэба перамагаць. Да гэтага нашы дзяўчаты абгулялі армянак з лікам 3:0, а таксама абмяняліся перамогамі са зборнай Казахстана — 1:0 і 0:1. Турнірнае становішча перад заключнай гульнёй такое: Казахстан — 7 ачкоў (4 матчы), Беларусь — 6 (3), Арменія — 1 (3).

Матчы кваліфікацыі завершацца ў снежні 2026 года. Ад Еўропы ў фінальнай стадыі сусветнага чэмпіянату выступяць 11 каманд. Прамыя пуцёўкі атрымаюць пераможцы чатырох груп лігі А, яшчэ сем пропускаў будуць разыграны ў стыкавых паядынках, у якіх выступяць лепшыя каманды ліг В і С.

Фінальны турнір дзясятага жаночага планетарнага футбольнага форуму пройдзе з 24 чэрвеня па 25 жніўня 2027 года ў Бразіліі. За чэмпіёнскі тытул паспрачаюцца 32 каманды з усіх кантынентаў. Футбалісткі ЗША чатыры разы станавіліся чэмпіёнкамі свету, два тытулы ў зборнай Германіі, па адным разе перамагалі каманды Іспаніі, Нарвегіі і Японіі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»