Зборныя Швейцарыі і Фінляндыі сустрэнуцца ў фінале чэмпіянату свету па хакеі
Фота з архіва 31 мая, Мінск . На чэмпіянаце свету па хакеі 2026 года ў Швейцарыі вызначыліся ўдзельнікі матчаў за залатыя і бронзавыя медалі,
За званне чэмпіёнаў свету пазмагаюцца зборныя Швейцарыі і Фінляндыі. Гаспадары турніру ў паўфінале разграмілі нарвежцаў з лікам 6:0, на дамашнім турніры альпійская каманда не прайграла ні аднаго матчу. Швейцарцы выйшлі ў фінал трэці раз запар і пяты раз у гісторыі, папярэднія спробы скончыліся для «крыжаносцаў» паражэннямі.
Фіны на стадыі паўфіналу адолелі фаварытаў турніру канадцаў (4:2). У адрозненне ад саперніка па вырашальным паядынку, зборная Фінляндыі выйгравала чэмпіянат свету па хакеі чатыры разы — у 1995, 2011, 2019 і 2022 гадах. Швейцарцы і фіны сустракаліся ў апошнім туры групавога этапу 26 мая, тады мацнейшымі з лікам 4:2 былі гаспадары.
Паядынак за золата стартуе ў Цюрыху ў 21.20 па мінскім часе. У 16.30 пачнецца сустрэча за бронзавыя ўзнагароды паміж камандамі Канады і Нарвегіі. Скандынаўская зборная ніколі не станавілася прызёрам планетарнага форуму.






