Спорт

«Засталося два гады, памыляцца нельга». Падрыхтоўку штангістаў да алімпіяды абмеркавалі ў НАК

Фота НАК 22 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка і міністр спорту Сяргей Кавальчук сустрэліся з нацыянальнай камандай па цяжкай атлетыцы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Пытанні развіцця цяжкай атлетыкі ў краіне кіраўнікі спартыўнай галіны абмеркавалі са штангістамі, трэнерамі, прадстаўнікамі нацыянальнай федэрацыі і РЦАП «Стайкі». Удзельнікі сустрэчы ўдзялілі ўвагу сістэме падрыхтоўкі да Алімпіяды-2028, выхаду на пік формы, а таксама медыцынскаму суправаджэнню і харчаванню.

«Дзверы НАК і Мінспорту заўсёды адкрыты: прыходзьце і смела гаварыце аб праблемах, калі яны будуць. Алімпіяда — гэта вынік нашай сумеснай работы, якую трэба выбудаваць сістэмна і эфектыўна. Два гады — невялікі тэрмін, і мы не можам памыліцца. Узважаны падыход павінны быць не толькі на гэты адрэзак, але і на перспектыву. За намі ўмовы, за вамі — дастойны рэзультат для краіны, каб не было сорамна за ўкладзеныя сродкі», — сказаў Віктар Лукашэнка.

Сяргей Кавальчук у сваю чаргу адзначыў важнасць работы адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату для своечасовай абароны спартсменаў. «Кіраўніцтва федэрацыі павінна адстойваць правы атлетаў у выпадку ўзнікнення любых неадназначных момантаў. Дзейнічаць трэба аператыўна і ісці да канца, каб усе ведалі, што беларусаў лепш не чапаць. Калі ёсць пытанні — тут жа падаваць апеляцыю. Няхай тым, хто паводзіць сябе несумленна, будзе сорамна. Нельга замоўчваць і адпускаць такія сітуацыі. Спартсмены павінны ведаць, што яны пад аховай», — дадаў ён.

Цыкл нарад з нацыянальнымі камандамі па летніх відах спорту праходзіць напярэдадні старту кваліфікацыйнага перыяду да Алімпійскіх гульняў 2028 года ў Лос-Анджэлесе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»