Спорт

Беларус Таўпянец выйграў золата чэмпіянату Еўропы ў параканоэ

Ілья Таўпянец. Фота Мінспорту 13 чэрвеня, Мінск . Беларус Ілья Таўпянец стаў пераможцам чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі ў Партугаліі,

Наш спартсмен атрымаў перамогу на дыстанцыі 200 м у класе VL1 (сярод асоб з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату). У фінале Таўпянец паказаў рэзультат 1 мін. 00,646 сек, на секунду апярэдзіўшы сярэбранага прызёра з Расіі Артура Чупрова. Трэцяе месца з адставаннем пяць секунд заняў немец Морыц Бертольд. Яшчэ адзін беларус Аляксандр Падаляк замкнуў топ-5.

Два гады таму Ілья таксама быў чэмпіёнам Еўропы ў гэтым відзе праграмы, а ў мінулым годзе заваяваў золата на чэмпіянаце свету. 14 чэрвеня ў фінале кантынентальнага форуму на 200-метроўцы ў класе VL2 выступіць наша Настасся Мяснікова.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»