Прызёры Кубка краіны па мастацкай гімнастыцы вызначыліся ў сталіцы
Фота Беларускай асацыяцыі гімастыкі 11 кастрычніка, Мінск . У Палацы мастацкай гімнастыкі вызначыліся пераможцы і прызёры Кубка Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Перамогу ў мнагабор’і сярод сеніёрак атрымала Ганна Каменшчыкава, якая за выступленні з чатырма прадметамі атрымала ў суме 115,600 бала. Серабро заваявала Дар’я Ткачова (107,800), бронза ў Ганны Кандрашынай (106,550). Лепшай сярод юніёрак стала Ксенія Еўдакімава, у прэ-юніёрак першае месца заняла Івана Гурчонак.
Таксама ў рамках Кубка краіны былі разыграны медалі ў камандным турніры, у фінале якога выступілі восем троек, кожная з іх складалася з грацый розных узроставых катэгорый. Поспех у гэтай дысцыпліне святкавалі Ганна Каменшчыкава, Марыя Бурак і Марыя Іваноўская на чале з харэографам Людмілай Кісялёвай.
У групавых практыкаваннях сярод сеніёрак два верхнія радкі ва ўсіх фіналах займалі каманды РЦАП. З 16 па 18 кастрычніка сталічны Палац мастацкай гімнастыкі прыме міжнародны турнір на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач.






