Удзельнікі «Поезда Памяці» высадзілі ліпы ля патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці
Навіны сюжэта «Маладзёжная палітыка Беларусі » «Эмоцыі зашкальваюць». Удзельнікі праекта «Поезд Памяці» аб ваенна-гістарычнай рэканструкцыі Удзельнікі «Поезда Памяці» змогуць пазнаёміцца з нескажонай, сапраўднай гісторыяй — Качанава 21 чэрвеня, Брэст . Удзельнікі праекта «Поезд Памяці» высадзілі 16 ліп каля Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі ў Брэсцкай крэпасці,
Паводле слоў члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, каардынатара праекта Аляксандра Лук’янава, высадка ліп, якія сімвалізуюць адзінства, дружбу, узаемаразуменне і гістарычную сувязь пакаленняў, была прымеркавана да пяцігоддзя праекта.
«Мы знаходзімся ў Рэспубліканскім цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі. У казематах і ўмацаваннях размяшчаліся войскі Чырвонай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — сказаў Аляксандр Лук’янаў. Цяпер тут праходзіць падрыхтоўка і абучэнне нашых хлопцаў і дзяўчат, дадаў ён. «І сёння нам з вамі прапанавана ў гонар пяцігадовага юбілею праекта закласці вельмі сімвалічную алею «Поезда Памяці» ад удзельнікаў праекта», — адзначыў Аляксандр Лук’янаў.
Удзельнікі «Поезда Памяці» наведалі мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, а таксама ваенна-гістарычную рэканструкцыю.
Сваімі эмоцыямі падзялілася адна з удзельніц праекта — Ніка Батуніна: «Вельмі хацелася наведаць месцы, дзе ваявалі нашы героі, ушанаваць іх памяць. Мая прабабуля Лія Дзмітрыеўна сустрэла Вялікую Айчынную вайну ў васьмігадовым узросце. Ужо тады яна ведала, што такое недзіцячая праца і апухлыя пальцы ад халоднай вады. Мая прабабуля да гэтага часу жывая, ёй 93 гады, і яна асабіста расказвала пра тое, што перажыла. Пры гэтым прабабуля не страціла веру ў людзей, яна вельмі добразычлівая і жыццярадасная».
Праект «Поезд Памяці», ініцыяваны кіраўнікамі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі парламентаў Беларусі і Расіі, упершыню рэалізаваны ў 2022 годзе. У 2025 годзе ў ім прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты з 15 краін.







