Ісачанка пра Дзень беларускага пісьменства: ён словам звязвае пакаленні
Анатоль Ісачанка 5 верасня, Касцюковічы . Дзень беларускага пісьменства прызначаны аб’ядноўваць людзей, паказваць беларускую духоўнасць і звязваць пакаленні словам. Такую думку выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на ўрачыстым адкрыцці XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах,
На цырымоніі адкрыцця прывітальны адрас ад Прэзідэнта зачытала намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч.
Прысутных павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка: «Гэта рэспубліканскае свята павінна аб’яднаць нас усіх, паказаць нашу беларускую духоўнасць, словам звязаць пакаленні».

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адзначыў: «Беларускае пісьменства мае глыбокія карані. Праз пісьменства па ўсёй краіне распаўсюджвалася святло веры, закладваліся асновы культуры і духоўнасці. Важна, што сённяшняя ўрачыстасць праходзіць у Касцюковічах — горадзе з багатай гісторыяй і традыцыямі».
Уладыка ўказаў, што слова займае цэнтральнае месца ў жыцці чалавека: «З аднаго боку яно з’яўляецца люстэркам душы, у якім адлюстроўваецца духоўна-маральнае аблічча таго, хто гаворыць, а з другога — слова ўздзейнічае на душу і сэрца слухача, яго светаўспрыманне».
Прадоўжылася цырымонія адкрыцця святочным канцэртам «Родная мова — мова шчаслівых людзей», у якім задзейнічана каля 600 артыстаў. Яго галоўным мастацкім вобразам стаў вобраз жанчыны — захавальніцы сямейнага ачага, маці, настаўніка. 










