Грамадства

Дэпутаты ратыфікавалі пратакол да дагавора з Расіяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва 

3 чэрвеня, Мінск . Дэпутаты на пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі Пратакол аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года, падпісаны ў Маскве 23 снежня 2025 года,

Як растлумачыў журналістам член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Руслан Шкодзін, дагавор аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Расіяй быў падпісаны ў 2009 годзе. Цяпер узнікла неабходнасць унясення пэўных дапаўненняў і змяненняў у дагавор.
«Тое, што датычыцца Беларусі, пашыраны пералік арганізацый, якія могуць самастойна закупляць ваенна-тэхнічную маёмасць, скарэкціраваны парадак заключэння дагавораў, кантрактаў і фарміравання пераліку ваенна-тэхнічнай маёмасці», — сказаў дэпутат. У прыватнасці, сілавыя ведамствы Беларусі цяпер самастойна змогуць закупляць камплектуючыя да ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што станоўча паўплывае на іх аператыўны рамонт і падтрыманне ў гатоўнасці да прымянення.

У цэлым пратакол накіраваны на ўдасканаленне адносін у сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй і прадугледжвае ўнясенне паправак у згаданы дагавор з улікам практыкі прымянення гэтага дагавора і пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве ад 29 кастрычніка 1993 года.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»