Сергяенка прапанаваў падтрымаць распрацоўку новага праекта СД па рэстаўрацыі і музеефікацыі збудаванняў Брэсцкай крэпасці
Вадзім Іпатаў і Ігар Сергяенка 21 чэрвеня, Брэст . Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка прапанаваў падтрымаць распрацоўку новага праекта Саюзнай дзяржавы на 2028-2030 гады па прадаўжэнні правядзення работ у Брэсцкай крэпасці. Такая ініцыятыва прагучала ў час 70-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі,
У бягучым годзе завяршаюцца работы па праекце Саюзнай дзяржавы «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя, рэканструкцыя, музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».
«Улічваючы значнасць і маштаб гэтага гістарычнага аб’екта, прапаную падтрымаць распрацоўку новага праекта Саюзнай дзяржавы на 2028-2030 гады па прадаўжэнні правядзення работ на мемарыяльным комплексе», — сказаў Ігар Сергяенка. Паводле яго слоў, гэта будзе садзейнічаць захаванню культурнай і гістарычнай памяці, патрыятычнаму выхаванню моладзі, павелічэнню турыстычнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама ўказаў, што восенню бягучага года плануюцца парламенцкія выбары ў Расійскай Федэрацыі. Беларускія дэпутаты ў складзе місій СНД і ШАС прымуць удзел у назіранні за іх правядзеннем. Ігар Сергяенка ўказаў на мэтазгоднасць своечасовага фарміравання маніторынгавай групы Парламенцкага сходу і запэўніў у падтрымцы і аб’ектыўнай ацэнцы выбараў.






