Грамадства

Бывай, гарачыня! Ліпень вяртае ў Беларусь дажджы і прахалоду

Фота з архіва 2 ліпеня, Мінск . Ліпень вяртае ў Беларусь дажджы і прахалоду. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшы час беларускае лета ўвойдзе ў кліматычнае рэчышча, ліпень верне прахалоду ўмераных шырот. Анамальная хваля цяпла, якая накрыла нашы краі ў канцы чэрвеня, прывяла да таго, у многіх раёнах тэмпература паветра паднімалася да 30-34 градусаў вышэй за нуль (неспрыяльная гідраметэаралагічная з’ява), а па паўднёва-заходняй палове краіны — і да плюс 35-39 (небяспечная гідраметэаралагічная з’ява).

Былі пабіты не толькі сутачныя дзённыя, але і месячныя рэкорды тэмператур, а 29 чэрвеня — і абсалютны нацыянальны максімум. Так, у гадзіны максімальнага прагрэву слупок тэрмометра ў Пінску дасягнуў экстрэмальнай адзнакі 40,4 градуса, тым самым перавысіўшы на 1,5 градуса папярэдні рэкорд (плюс 38,9), зафіксаваны 8 жніўня 2010 года ў Гомелі. 3-4 ліпеня ў выніку паступлення свежых паветраных мас з паўночнага захаду Еўропы гарачыня аслабне, а тэмпературны фон наблізіцца да кліматычнай нормы, толькі месцамі па паўднёвым усходзе ў больш цёплым паветры будзе на 1-5 градусаў вышэй за яе. Начныя мінімумы стануць вагацца ад 9 да 17 градусаў, толькі 3 ліпеня па паўднёвым усходзе будзе плюс 18-21; дзённыя максімумы будуць у межах ад плюс 16 градусаў па паўночным захадзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым усходзе.

У пятніцу, 3 ліпеня, ноччу па паўднёвым усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўднёвым усходзе ў многіх раёнах, днём месцамі па краіне прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах па паўднёвым усходзе пройдуць моцныя ліўні і прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 18-21, днём будзе ад плюс 21 градуса па паўночным захадзе да плюс 29 градусаў па поўдні.
У суботу, 4 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы і прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-16 градусаў цяпла, днём будзе ад плюс 16 градусаў па паўночным захадзе да плюс 24 градусаў па паўднёвым усходзе.

У нядзелю, 5 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы і прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-14 градусаў цяпла, днём — плюс 18-24.

У панядзелак, 6 ліпеня, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы і прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў цяпла, днём будзе 18-25 градусаў цяпла.
У аўторак, 7 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы і прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-15 градусаў цяпла, днём будзе 17-24 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе месцамі — да плюс 26.
У сераду, 8 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы і прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-15 градусаў цяпла, днём будзе 17-24 градусы вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»