Грамадства

Рэспубліканскі форум прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі пройдзе ў Мінску 24-25 лістапада

Фота з архіва 23 лістапада, Мінск . У Мінску 24-25 лістапада пройдзе IV рэспубліканскі форум «Прафсаюз на 360 градусаў» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, які аб’яднае каля 110 удзельнікаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Форум праводзіцца ўжо чацвёрты раз і традыцыйна становіцца пляцоўкай для стасункаў, абмену вопытам і новымі ідэямі ў сферы прафсаюзнай работы.

Згодна з праграмай удзельнікаў чакае адкрыты дыялог «Наадварот», які прадугледжвае магчымасць пачуць розныя меркаванні і зірнуць на звыклыя пытанні з новага боку. Адной з цэнтральных падзей стане ўручэнне выплат Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі 40 лепшым студэнтам і навучэнцам з ліку прафсаюзных актывістаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Студэнцтва і прафсаюзы разам».

Таксама ў рамках цырымоніі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў рэспубліканскай медыяпрэміі «Прафсаюз на 360 градусаў».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»